19 кастрычніка ў эфіры

У чацвер 19 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: саўндтрэк да фільма 1980 года “Ксанаду” і запісы ElectricLightOrchestra;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы ансамбля Karpatija і групы з Харватыі OrchestraLiviaMarosina;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Ганны Герман;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы амерыканскага музычнага праекта TheVitaminStringQuartet;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: журналістка Настасся Ермалюк вядзе гутарку з аўтарам дзіцячых кніг Кацярынай Залесскай;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы французскага шансанье Іва Мантана;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Жоржа Гарварэнца да сумеснай савецка-французскай стужкі 1980 года “Тэгеран-43”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні ў выкананні Якава Навуменкі і Наталлі Раманскай;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: сюіта Марыса Равэля “Начны Гаспар”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай рытм-энд-блюзавай спявачкі і актрысы Рут Браўн;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: госці журналіста Наталлі Сіроткі – намеснік дырэктара НЦСМ Алеся Іназемцава і графік Усевалад Швайба. Тэма размовы – Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы народнага артыста СССР Аркадзя Саўчанкі;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Яна Давіда Голанда ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: струнныя квартэры Ёзэфа Гайдна;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казку “Хто ведае дарогу” чытае артыстка Галіна Кухальская;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”, таксама Другі канцэрт Дзмітрыя Смольскага для цымбал з аркестрам памяці Іосіфа Жыновіча.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.