22 кастрычніка ў эфіры

У нядзелю 22 кастрычніка  заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы скрыпача Іегуды Менухіна;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура””: фартэпіянныя шэдэўры Людвіга ван Беховена;

- у 7:30  – Духоўнае слова;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы беларускіх паэтаў чытае артысткаМаргарыта Захарыя;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга;

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госця ў студыі – кандыдат філалагічных навук Вераніка Мандзік;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў беларускай і замежнай эстрады;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: дуэт Таццяны Рузавінай і Сяргея Таюшава;

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з загадчыцай Музея гісторыі беларускага кіно Алёнай Бухал;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”:санаты Нікало Паганіні;

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Першая частка інсцэніроўкі паводле твора Рэя Брэдберы “І грымнуў гром”;

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты – Сяргей Грахоўскі;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова пра оперу Уладзіміра Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха” з рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі Ганнай Маторнай і з галоўным мастаком Любоўю Сідзельнікавай;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Orpheo 55пад кіраўніцтвам Наталі Штуцман і запісы Шырлі Бэсі;

- у 16:15 – “Гасцінец”: песні у выкананні гурта вёскі Раеўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці і заслужанага аматарскага калектыву Беларусі фальклорнага ансамбля “Паазер’е”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Канцэрта до мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 17.30 – Святло душы;

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Луі Армстранга;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Джузэпэ Вердзі “Дон Карлас” паводле драмы Фрыдрыха Шылера. Выканаўцы – салісты, хор і аркестр Вялікага тэатра СССР, год запісу - 1964;

- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы каманды JetroTull;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: польская народная казка “Соўка – мудрая галоўка” у выкананні артыста Алега Вінярскага;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага гітарыста Гратна Грына;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёкампазіцыі спектакля “Страсці па Аўдзею” паводле твора Уладзіміра Бутрамеева. Ролі выконваюць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, рэжысёр – заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць швейцарскага кампазітара Рудольфа Кельтэрнборна.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.