01.11.2023
Сёння на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца паказ нацыянальнай оперы «Сівая легенда» кампазітара Дзмітрыя Смольскага паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. На сцэну выйдзе зорны склад салістаў тэатра. У партыі Рамана дэбютуе таленавіты выканаўца, лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця.
Фота - bolshoibelarus.by