У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі песняра пройдзе 37-я навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны»

03.11.2023

Сёння мы адзначаем дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі песняра пройдзе 37-я навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны», прысвечаная 100-годдзю напісання паэмы «Новая зямля», якая збярэ даследчыкаў спадчыны Якуба Коласа. Сёлета ў ёй прымуць удзел філолагі з Кітая.  Расказала дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс.
У  канферэнцыі «Каласавіны-2023» традыцыйна прымаюць  удзел навукоўцы і пісьменнікі з выступленнямі і анлайн-дакладамі. «Вельмі важна прыцягваць увагу шырокай грамадскасці да творчасці класіка беларускай літаратуры, і гэтую ролю выконваюць «Каласавіны», – падзялілася сваімі думкамі загадчык аддзела Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Манкевіч.

Фота - kolasmuseum.by