У аўторак 21 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Арэты Франклін 1967-га года;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: сюіты “Іспанскія напевы” і “Іберыя” Ісака Альбеніса;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: кампазіцыі з рэпертуару Аляксандра Варламава 30-х і 40-х гадоў;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы гурта Tristeria;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: пра эвалюцыю ў мастацтве размаўляем з мастаком Барысам Семілетавым;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Генры Сэн-Клер;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты оперы Джакама Пучыні “Багема”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: творы Уладзіміра Солтана;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: віяланчэльныя канцэрты Луіджы Бакерыні;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джэка Цігардэна 1957-га года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Анастасіяй Ермалюк. Госць праграмы – намеснік дырэктара па канцэртна-гастрольнай дзейнасці заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы” Кацярына Валашчук;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: творы італьянскага кампазітара 17-га стагоддзя Джузэпэ Тарэлі;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Чацвёртай сімфоніі Яўгена Цікоцкага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы расійскага квінтэта “Валдай”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя пра жывёл”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Дзмітрыя Малікава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.