У чацвер 23 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Бары Уайта;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы нямецкага піяніста, кампазітара, дырыжора і педагога Ігнаца Мошэлеса;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Адрыяна Чэлентана;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара Людавіка Эйнаўдзі;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова пра раман Валянціны Быстрымовіч “Малако аднарога”;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Мадонны;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты мюзікла “Нотр-Дам дэ Пары” Рыкарда Качантэ;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы Нэлі Багуслаўскай і Ізмаіла Капланава;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: “Добра тэмпераваны клавір” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: першае фартэпіяннае трыа Роберта Шумана;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага піяніста Боба Акры;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіротка. Тэма перадачы – 85-годдзе Беларускага саюза мастакоў. Госць у студыі – старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Поля Робсана;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Аляксандра Купрына “Гранатавы бранзалет” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: харавыя творы Канстанціна Галкоўскага і Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы групы “CowboyJunkies” (Канада);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя на два вушка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць Мікалая Мяскоўскага.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.