24.11.2023
Сёння ў Мінску завяршыўся XXIX Міжнародны кінафестываль «Лістапад». На урачыстай цырымоніі вызначаць пераможцаў конкурсных праграм, а пасля адбудзецца паказ фільма-пераможцы. Сёлета фестываль праходзіў пад слоганам «Ствараем будучыню». На форум было пададзена 2087 заявак са 107 краін свету. Кінафестываль складаўся з 5 конкурсных праграм. Сваімі ўражаннямі дзеліцца генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей.
Генеральны дырэктар студыі «ВаенФільм» народны артыст Расійскай Федэрацыі, акцёр, рэжысёр і прадзюсар Ігар Угольнікаў адзначыў, што фестывальнае жыццё не павінна абмяжоўвацца толькі праграмай кінапаказаў, што трэба пашыраць культурную праграму форуму.
На фестывалі былі прадстаўлены фільмы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Кітая, Індыі і іншых краін. Гледачы наведалі дні расійскага, казахскага, сірыйскага і пакістанскага кіно. Пра тое, як беларускае кіно было прадстаўлена ў фестывальнай праграме, расказвае дырэктар Дырэкцыі ігравых фільмаў кінафестывалю «Лістапад» крытык Таццяна Команава.
Фота - listapad_festival / Instagram