10 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XIII Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму

27.11.2023

Пачнецца знакаміты форум беларускай прэм’ерай оперы Пятра Чайкоўскага «Іаланта» – лірычнай і філасофскай споведдзю кампазітара. Гасцямі форуму стануць адразу два калектывы з пастаноўкамі, якіх няма ў рэпэртуары Вялікага тэатра Беларусі. Гэта Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Узбекістана імя Наваі з операй Бізэ «Шукальнікі жэмчугу» і Самарскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя Шастаковіча, які пакажа казачную гісторыю Пракоф’ева «Любоў да трох апельсінаў». Расказала аб афішы форуму галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі Ганна Маторная.

Фота - bolshoibelarus.by