5 снежня ў эфіры

У аўторак 5 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Бобі Бэрда;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Антаніна Дворжака і Эдварда Грыга;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні іспанскага вакальнага дуэта “Бакара”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: кампазіцыі музычнага праекта Daksha;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: творчы патэнцыял гульняў і казак. Размова з казкатэрапеўтам і гульнявым практыкам Любоўю Бардоўскай;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Аляксандра Разэнбаума;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты оперы “Дон Карлас” Джузэпэ Вердзі;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы палескага салоўкі – Сашы Чаркаса;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфанічныя творы Марыса Равеля;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы спявачкі Святланы Данілюк;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Віка Дэймана;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы “Біяграфія твора і хроніка быцця творцы. Раман народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. Госця ў студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: Фартэпіяннае трыа мі мінор Дзмітрыя Шастаковіча;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Першай сіфоніі Льва Абеліёвіча;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: фартэпіянныя творы Клода Дэбюсі;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Разумны зайка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць нямецкага кампазітара Карласа Сіпа.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.