У чацвер15 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Джэймса Браўна;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы французскага кампазітара Эрыка Саці;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні і мелодыі з замежных кінастужак мінулых гадоў;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць майстра японскага мінімалізму Дзё Хісаісі;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: творчасць для дзяцей пісьменніцы Кацярыны Залесскай;
- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”:песні ў выкананні шведскай рок-групы Europe;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: кампазіцыя Эдуарда Арцем’ева “Прысвячэнне Таркоўскаму”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: камерныя творы Станіслава Манюшкі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: скрыпічныя канцэрты Джузэпэ Тарціні;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: “Старадаўнія танцы і арыі” Атарына Рэспігі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага вібрафаніста Роя Эйерса;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – старшы навуковы супрацоўнік інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы групы “Бітлз”;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні і рамансы айчынных класікаў у выкананні народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “TheHarpConsort”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Беларусачка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: Шостая сімфонія і аркестравыя творы Андрэя Мдывані.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.