У суботу, 27 красавіка заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы дуэта японскай джазавай піяністкі Хіромі Уэхара і калумбійскага арфіста Эдмара Кастанэды;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: камерныя творы Богуслава Марціну;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: мелодыі Георга Філіпа Тэлемана;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Міхаіла Пазнякова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка Мікаэла Тарывердыева да кінафільмаў “Адам жэніцца з Евай”, “Кароль алень” і “Вучань лекара”;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: музыка беларускага шоу “Алюр”, расійскага гурта Hi-Fi, творасць Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Міхаіла Фінберга;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы шатландскай спявачкі Шыны Істан;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госця ў студыі – старшыня Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: музыка Роберта Шумана ў выкананні Святланы Навасардзян;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчы партрэт славутага тэнара Уладзіміра Атлантава, фрагменты ўспамінаў Галіны Уланавай;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы салістаў Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скарабагатава;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: клавесінныя канцэрты Ёзэфа Гайдна і запісы папулярнай фанк-групы “GladysKnight& thePips”;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: канцэртная п’еса Ферэнца Ліста “Успамін пра оперу Моцарта “Дон Жуан””;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы спевака 1930-ых гадоў Канстанціна Сакольскага;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: мюзікл Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады” паводле п’есы Эжэна Скрыба;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Васілевіч “Трэцяя палата” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Вербніца”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Чарлі Паркера 1953 года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспспектакля “Платон Крэчат” паводле твора Аляксандра Карнейчука. Год запісу 1953;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by