У суботу 8 чэрвеня заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запіс амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Другая сімфонія Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: запісы Ансамбля салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пад кіраўніцтвам Ігара Іванова;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Міхася Стральцова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы Андрэя Міронавап і эстраднага выканаўцы Германа;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы валійскай спявачкі Боні Тайлер;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – акцёр тэатра і кіно, пісьменнік, аўтар і выканаўца Анатоль Длускі;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Фартэпіянны канцэрт Эдварда Грыга;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: оперы, натхнёныя творчасцю А. С. Пушкіна;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты. Мікола Аўрамчык;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: 10-ты юбілейны фестываль “Балетнае лета”;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць народнага артыста Савецкага Саюза прафесара Віктара Роўды;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта для валторны з аркестрам і запісы Лу Ролза 1970-х гадоў;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава “Шахерэзада”;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Аляксандра Вярцінскага;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Пятра Чайкоўскага “Яўген Анегін”;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А. Васілевіч “Грэх” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра жабяня Квакшу”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кліфарда Браўна 1954 года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёкампазіцыі “Нашчадкі Рабурдэна” паводле твора Эміля Заля;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by