У суботу 22 чэрвеня заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: канцэрты Іагана Непамука Гумеля;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы з рэпертуару Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Міколы Аўрамчыка чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка з балета Яўгена Глебава “Альпійская балада”;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні Вялікай Айчыннай вайны;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні народжаныя ў ваенныя гады;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – мастак Уладзімір Уродніч;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: камерна-інструментальныя творы Валянціны Сярых;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: лепшыя песні ваеннай лірыкі;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты. Дзмітрый Бугаёў;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць артыстаў Вялікага тэатра ў ваенныя гады;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць паэта-песенніка Адама Русака;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: раннія квартэты Людвіга ван Бетховена і запісы Эвелін Кінг 1977-га года;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”:віяланчэльная саната Сяргея Пракоф’ева;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Марка Бернэса;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Віталя Губарэнкі “Альпійская балада” паводле аповесці Васіля Быкава;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Якуба Коласа “Што яны страцілі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эндру Бея 1965-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля “Мёртвым не баліць” паводле рамана Васіля Быкава;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by