28.06.2024
29 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца персанальная выстава «Прастора святла і колеру: акварэль» вядомага беларускага мастака, выкладчыка Яўгена Саковіча. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 твораў з калекцыі аўтара, выкананыя ў тэхніцы акварэлі «ала прыма». Прадстаўленыя пейзажы майстра складаюць адзіны шматпланавы цыкл, прысвечаны роднай Беларусі. Расказала аб праекце яго куратар Наталля Сяліцкая.
Фота - artmuseum.by