30 чэрвеня ў эфіры

У нядзелю 30 чэрвеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы Венскага філарманічнага аркестра;

 

- у 06:10 – творы Людвіга ван Бетховена;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Анатоля Вялюгіна чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: гучаць старадаўнія вальсы і маршы;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – намеснік старшыні саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Чарота;

 

- у 9:25 – СПЕЦПРАЕКТ “Зямля святой Еўфрасінні”: да 900-годдзя заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага  жаночага манастыра. Запіс  размовы з кандыдатам гістарычных навук Галінай Мыслівец пра гісторыю шанавання мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы брытанскага рок-гурта Showaddywaddy;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з дзіцячай пісьменніцай Ірынай Токаравай;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: оперныя ўверцюры Джаакіна Расіні;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача прысвечаная жыццю і творчасці вядомага украінскага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста СССР Багдана Ступкі. Запіс зроблены ў 2009 годзе;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Юрась Свірка;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: прэм’ера балета Сяргея Пракоф’ева “Золушка” у Вялікім тэатры Беларусі ;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт Лонданскага барочнага ансамбля пад кіраўніцтвам Чарлза Медзіяма і запісы нью-арлеанскага духавога аркестра “DirtyDozenBrassBand;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фартэпіянны канцэрт Франца Ксавера Моцарта;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Самацветы”;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Яна Давіда Голанда “Агатка, або прыезд пана” на лібрэта Мацея Радзівіла;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: творчасць англійскага прог-рок гурта EmersonLake & Palmer;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Макса Роўча і яго ансамбля 1957-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: другая частка радыёспектакля  “Маскарад” паводле аднайменнага твора Міхаіла Лермантава;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: сучаснае музычнае мастацтва ад мадэрну да постмадэрну.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.