7 ліпеня ў эфіры

У нядзелю 7 ліпеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы прызнаных майстроў джаза;

 

- у 06:10 –Дзмітрыя Хварастоўскага;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Янкі Сіпакова чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: папулярныя эстрадныя мелодыі свету ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч;

 

- у 9:25 – Музычны калейдаскоп: песні ў выкананні “Боні-М”, ансамбля “Сябры”, эстраднай спявачкі Вікторыі Алешка;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы амерыканскага дуэта Мэры Форд і Леса Пола;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з удзельнікамі дуэта “АТЭАМ” Алінай Бурачэўскай і Арцёмам Буднікавым;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент Канцэрта для аркестра Бэлы Бартака;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Акно ў свет” папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Гучыць першая частка літаратурнай кампазіцыі “Лістаючы Вечныя старонкі”. Запіс 1998 года;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Барыс Сачанка;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: знакамітыя арыі і аперэты з пастановак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: сюіта “Музыка на вадзе” Георга Фрыдрыха Гендэля і запісы ансамбля “фры-джаза” “ArtEnsembleofChicago;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: творы Мануэля дэ Фальі;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Карэла Гота;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг гераічнай музычнай камедыі Андрэя Мдывані “Дзяніс Давыдаў”. Спектакль пастаўлены ў 1985 годзе;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы пласцінкі гурта CranberiesSomethingElse”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як воўк авечкаю прыкідваўся”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джыма Хола і яго ансамбля 1960-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля  “Атэль “Танатос Палац”” паводле твора Андрэ Маруа;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць англійскага кампазітара, піяніста, дырыжора і музычна-грамадскага дзеяча Бенджаміна Брытэна.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.