У панядзелак 8 ліпеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Веселые ребята”;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць музычнага праекта “Авірадж”;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: творчасць кампазітара Эдуарда Казачкова;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: музыка французскага кампазітара Уладзіміра Касмы;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Эдуарда Калманоўскага да фільма Аляксея Коранева “Вялікая перамена”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Скарабагатава;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы кампазітара Сэмюэла Барбера;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: скрыпічныя п’есы Пабла Сарасатэ;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Грэга Абэйта і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госці ў студыі – выкладчык факультэта экранных мастацтваў кафедры кіно і тэлебачання Беларускай акадэміі мастацтваў Сяргей Карбоўскі і выпускніца акадэміі Настасся Мароз;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Нані Брэгвадзэ;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Алеся Савіцкага “Карабін” чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Альтовы канцэрт Уладзіміра Каральчука;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: мелодыі з калекцыі Чэшскага радыё;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра чарапашку”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: чацвёртая сімфонія Сяргея Танеева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.