У пятніцу 12 ліпеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Барбары Стрэйзанд;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: мелодыі Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць піяніста і кампазітара Пітэра Кэйтэра;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: творчасць заслужанага мастака Беларусі Івана Стасевіча;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Міхаіла Баярскага;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: ;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: старадаўняя беларуская духоўная музыка;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы французскага піяніста Люка Дэбарга;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Трэцяя фартэпіянная саната Фрыдэрыка Шапэна;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джона Скофілда 1979-га года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госця ў студыі – рэдактар публіцыстычнага часопіса “Берагі” Лідзія Давыдзенка;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Леа Сэера;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Алеся Савіцкага “Карабін” чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагменты балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель” паводле рамана Шарля дэ Кастэра;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: сімфанічная музыка Станіслава Манюшкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.