13 ліпеня ў эфіры

У суботу 13 ліпеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы легенды французскай эстрады Даліды;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: папулярныя творы Марыса Равеля;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: запісы саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Анатоля Шчарбакова;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Анатоля Сербантовіча чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: часткі сцэнічнай кантаты Карла Орфа “Карміна бурана”;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы ансамбля “Бацька Атаман”, песні Сяргея Славянскага і інструментальныя кампазіцыі Рычарда Клайдэрмана;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы народнага артыста Беларусі  Аляксандра Ціхановіча;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – пісьменнік, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: сімфанічная паэма Рыхарда Штрауса “Тыль Уленшпігель”;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць легендарнага італьянскага тэнара Пласіда Дамінга;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты. Юрась Свірка;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: канцэрт “Класік джаз трыа”;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля  старадаўняй музыкі “GoteborgBaroque” і запісы спявачкі Сары Воан з аркестрам Кліфарда Браўна  (1954);

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Дваццаць другога фартэпіяннага канцэрта Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Фёдара Шаляпіна;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: першая частка камічнай оперы Даніцэцці “Любоўны напітак” з удзелам салістаў, хору і аркестра Баварскага радыё. Дырыжор – Хайнц Вальберг. Запіс зроблены ў 1982 годзе;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай    “Вушы” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Філі Джо Джонса 1958-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля  “У ціхім завулку” паводле п’есы Аркадзя Маўзона. Год запісу 1956;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by