20 ліпеня ў эфіры

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы італьянскага выканаўцы, піяніста, паэта і кампазітара Паола Контэ;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: аркестравыя сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Фелікса Мендэльсона;

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Алеся Ставера чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: фрагменты цыкла Пятра Чайкоўскага “Поры года”;

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: папулярныя музычныя кампазіцыі розных гадоў;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы амерыканскай кантры-рок-спявачкі і аўтара песень Кім Карнс;

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госця ў студыі – заслужаная артыстка Беларусі, актрыса тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусіфільм” Ірына Нарбекава;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха і Дзітрыха Букстэхудэ;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць легендарнай спявачкі Людмілы Зыкінай;

- у 12:20 – “Сучаснікі”;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: сустрэча з салісткай Вялікага тэатра беларусі Анастасіяй Малевіч;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць народнага артыста Савецкага Саюза, кампазітара Анатоля Багатырова;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля  старадаўняй музыкі “Tafelmusicbaroqueorchestra” і запісы соўл-артыста Тэры Калье;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Першы фартэпіянны канцэрт Ферэнца Ліста;

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы зоркі першай паловы XXстагоддзя Тамары Цэрытэлі;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: першая дзея оперы Уладзіміра Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Запіс зроблены ў 1990 годзе ў Вялікім тэатры СССР падчас гастроляў Беларускай оперы ў Маскве;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Алены Васілевіч “Бабуліны кватаранты” і “Чынгізхан” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як вераб’ёў ледзь не абхітрылі”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага гітарыста Барні Кэсэла 1956-га года;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля  “Напісанае застаецца” паводле п’есы Алеся Петрашкевіча. Год запісу 1980, сімфоніі Яўгена Глебава;

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by