30.07.2024
Упершыню калектыў адправіцца ў Сочы. 5 і 6 жніўня ў канцэртнай зале «Фестывальны» пройдуць два паказы грандыёзнай рок-оперы «Граф Монтэ-Крыста» і 6 жніўня паказ спектакля для дзяцей «Казкі Пушкіна». Нагадаю, рок-опера «Граф Монтэ-Крыста» летась стала лаўрэатам VII Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл». Сваім настроем і чаканнямі напярэдані гастрольнай паездкі падзяліўся з каналам «Культура» мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчык.
Фота - rustheatre.by