Першая сусветная вайна на фотаздымках Паўла Веліканава

30.07.2024

1 жніўня ў інфармацыйнай зале музея «Замкавы комплекс “Мір”» адкрыецца фотавыстава «Забытыя героі: Першая сусветная вайна на фотаздымках Паўла Веліканава». Яна падрыхтавана на аснове калекцыі фатаграфій вайскоўца 30-га Сібірскага стралковага палка, якая захоўваецца ў фондах Дзяржаўнай аўтаномнай установы культуры Яраслаўскай вобласці «Яраслаўскі дзяржаўны гісторыка-архітэктурны і мастацкі музей-запаведнік». Сёлета з расійскімі калегамі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і гэта першы сумесны праект у яго межах. Аб адметнасцях экспазіцыі расказвае намеснік дарэктара па навукова-асаветніцкай дзейнасці музея «Замкавы комплекс “Мір”» Вольга Навіцкая.

Фота - mirzamak.by