02.08.2024
У гэтыя летнія дні мы ўспамінаем Першую сусветную – з дня яе пачатку прайшло роўна 110 гадоў. Падзеі вайны пакінулі важны след у гісторыі большасці еўрапейскіх краін. З гэтай нагоды сёння ў Смаргоні пройдзе міжнародны круглы стол «Гістарычная памяць: Першая сусветная вайна скрозь прызму часу». З яе праграмай знаёміць вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Міхаіл Смальянінаў.