Сёння споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага дырыжора Таццяны Каламійцавай

02.08.2024

Таццяна Каламійцава была першай у СССР жанчынай-дырыжорам і дасягнула вялікіх поспехаў у гэтай няпростай і традыцыйна мужчынскай прафесіі. Больш за 40 гадоў яна служыла Вялікаму тэатру Беларусі. Сярод пастаўленых ёю на беларускай сцэне спектакляў былі як нацыянальныя, так і русская, замежная класіка. У фондах Беларускага радыё захаваліся плёнкі з голасам творцы. Паслухайце як Таццяна Каламійцава расказвае аб працы ў Вялікім тэатры. Год запісу 1984.

Фота - sb.by