07.08.2024
Гэта маштабны творчы і адукацыйны форум, накіраваны на стварэнне адзінай культурнай прасторы. Яго ўдзельнікі – маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў: спевакі, музыканты, танцавальныя, вакальныя, інструментальныя і цыркавыя калектывы, а таксама прадстаўнікі маладзёжных арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. На думку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Клішэвіча, сёння вельмі важна выхоўваць патрыётаў, якія на творчых франтах будуць абараняць інтарэсы абедзвюх краін.
Традыцыйна ў рамках фестывалю пройдзе конкурс маладзёжнай песні. На сцэне выступяць прадстаўнікі розных рэгіёнаў Расіі і ўсіх абласцей Беларусі. Іх нумары будуць ацэньваць вядомыя артысты і музыканты. Акрамя таго, на шасці дыскусійных пляцоўках пройдзе шырокая праграма грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці.
Фота - zviazda.by