08.08.2024
Традыцыйна ў рамках фестывалю адзначаць і Дзень горада. Форум накіраваны на ўмацаванне міжрэгіянальных сувязей і супрацоўніцтва праз культуру і мастацтва. У ім возьмуць удзел дэлегацыі і творчыя калектывы – больш за пяцьсот чалавек. Усяго горад чакае на свята дзве-тры тысячы гасцей. Для іх падрыхтавалі насычаную праграму. Падрабязней аб афішы 9 жніўня і сёлетніх навінках распавяла намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Аксана Палачаніна.
Фота - dokshitsy.vitebsk-region.gov.by