12.08.2024
Тут сабраліся творчыя калектывы з розных гарадоў краіны, каб прадставіць маштабную танцавальную праграму. Яе дапоўнілі розныя тэматычныя пляцоўкі. Госці наведалі майстэрню рэстаўратара і палюбаваліся творамі Эдгара Дэга на кніжна-ілюстрацыйнай выставе, атрымалі асалоду ад гучання вінілавых пласцінак і паслухалі вершы пад акампанемент раяля. А для аматараў шахмат, шашак і дэтэктыўных гісторый працаваў «Гульнявы бальны салон». На мерапрыемстве пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.