14.08.2024
Роўна 30 гадоў таму кіраўніцтва Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аляксандра Пушкіна прыняла рашэнне аб адкрыцці на псіхолага-педагагічным факультэце кафедры мастацка-графічных дысцыплін. Работы яе выкладчыкаў і выпускнікоў, якія працягваюць тварыць, увайшлі ў экспазіцыю. Наведвальнікі выставы ўбачаць каля 60 творчых работ у розных тэхніках, жанрах і відах выяўленчага мастацтва. Расказала выкладчык кафедры педагогікі пачатковай адукацыі, старшыня абласнога маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Вытокі творчасці» Марына Марчук.
Фота - zarya.by