15.08.2024
З гэтай нагоды вучоныя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правядуць тэматычныя мерапрыемствы на археалагічным комплексе на рацэ Менцы ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна. Далучыцца да археалагічнай спадчыны запрашаюць усіх, хто захапляецца гісторыяй. Зараз, акрамя работ на раскопках, вучоныя працуюць і над стварэннем археалагічнай карты Мінска і гарадзішчаў нашай краіны. Расказвае дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Лакіза.
Фота - sb.by