16.08.2024
Напярэдадні брэндавага каравай-фэсту «Бацькава булка» гэтымі днямі ў Гродзенскай вобласці, Свіслацкім раёне і Белавежскай пушчы ўпершыню праходзіць рэспубліканскі пленэр з удзелам членаў Беларускага саюза мастакоў. Кожнаму з іх неабходна было стварыць па дзве работы, якія заўтра ў межах фестывалю прадставяць на тэматычнай пляцоўцы «Жывапісная спадчына». Расказвае дырэктар Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў Марына Далідоўская.
Фота з архіва БЕЛТА