18 жніўня ў эфіры

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;

 

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура””: аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля;

 

- у 7:30 – “Духоўнае слова”;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Сцяпана Гаўрусёва чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменніца, настаўніца Іна Мароз;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні груп «Беларусы», «На-На» і іншых;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы нямецкай спявачкі і актрысы Нэны;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з вядучым метадыстам па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве аддзела традыцыйнага мастацтва Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Марыяй Карпянковай.;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: санаты Нікало Паганіні для скрыпкі і гітары;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ліставанні”, прысвечаная эпісталярнай спадчыне Міхаіла Булгакава. Запіс 2003 года;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Уладзімір Паўлаў;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: госця перадачы – заслужаная артыстка Беларусі Ірына Заянчкоўская;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: кантаты старадаўняга французскага кампазітара Жана-Філіпа Рамо і запісы джазавага піяніста Кіта Джарэта;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Другая віяланчэльная саната Богуслава Марціну – з рэпертуару Міхаіла Хоміцэра;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы папулярных югаслаўскіх артыстаў Тэрэзы Кесовіі і Івіцы Шэрфезі;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг гісторыка-эпічнай оперы Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар». Запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі 1997 года;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: дыск Ціны Цёрнер Love Songs;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”:Каза -манюка;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джэй-Джэя Джонсана 1953 года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёпастаноўкі «Пешшу праз Галактыку» паводле твора Яўгена Радкевіча. Запіс 1984 года;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: музыка італьянскага кампазітара Атарына Рэспігі.

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.