19.08.2024
Жнівень працягвае радаваць жыхароў нашай краіны і прадстаўнікоў замежжа брэндавымі культурнымі мерапрыемствамі. Яны праходзяць як у раённых цэнтрах, так і ў аграгарадках, і малых населеных пунктах. Толькі ў гэтыя выхадныя ў розных кутках Беларусі адбыліся адразу некалькі фестываляў, якія папулярызуюць самабытнасць і культуру мясцовасці. Свіслач прыняла гасцей на самым маладым, але ўжо знакамітым каравай-фэсце «Бацькава булка». На Магілёўшчыне прайшоў XIII Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі». А тыя, хто наведалі аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, акунуліся ў палескі каларыт на Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Сапраўднай паляшучкай адчула сябе там і наш карэспандэнт Марыя Казлова.