20.08.2024
Вакацыі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі завяршаюцца. Але і падчас адпачынку ён радаваў гледачоў любімымі пастаноўкамі ў анлайн-фармаце. Да 31 жніўня яшчэ можна паглядзець спектаклі-пераможцы мінулага сезона: «Пачупкі» і «Камень дурасці». А тых, хто засумаваў па бурных авацыях і апладысментах пасля чарговага выхаду акцёраў на сцэну, тэатр запрашае сустрэць 33-ці сезон. З яго афішай пазнаёміў артыст Алесь Ніканенка.
Фота - rtbd.by