21.08.2024
Экспазіцыя прымеркавана да 78-га Дня Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан і адлюстроўвае яе багатую культурную спадчыну. Пейзажы, помнікі архітэктуры і скульптуры, нацыянальны каларыт – усё гэта можна ўбачыць у арт-прасторы сталічнага Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. На цырымоніі адкрыцця выставы пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.