30.08.2024
Калектыў не адступае ад «песняроўскіх традыцый» – гэта творчы пастулат легендарнага ансамбля, створанага выдатным музыкантам, народным артыстам СССР Уладзімірам Мулявіным. Ансамбль «Песняры» працягвае свае слаўныя традыцыі па адраджэнні беларускай народнай песні, захаванні залатога песеннага фонду нашай краіны. Ён актыўна гастралюе, прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, стварае цікавыя праграмы, выпускае новыя альбомы. Пра юбілейны сезон «Песняроў» расказаў дырэктар-мастацкі кіраўнік ансамбля Раман Козыраў.
Фота - sb.by