1 верасня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі з праекта «Саксафон месяцавага святла»;

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: танцавальная музыка Польшчы і Чэхаславакіі мінулага стагоддзя;

- у 7:30 – «Духоўнае слова»;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Паўлюка Труса чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – «Музыка на канале “Культура”»: аркестравыя творы Рыхарда Вагнера;

- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госць у студыі – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў;

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні ў выкананні Жанэт, Анатоля Длускага, груп «Брава» і «Арабескі»;

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: падборка савецкіх песень пра школу;

- у 10:30 –«Віртуозы»: размова з мастачкай Ксеніяй Місан-Быстровай;

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Трэцяй сімфоніі Сяргея Пракоф'ева;

- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: перадача «Ліставанні», прысвечаная эпісталярнай спадчыне Міхаіла Зошчанкі. Запіс 2004 года;

- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Аляксей Русецкі;

- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: працяг размовы з салістам Вялікага тэатра Беларусі, народным артыстам нашай краіны Уладзімірам Громавым;

- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Red Priest», альбом Наталі Коўл «Stardust»;

- у 16:15 – «Гасцінец»: песні сямейна-бытавога цыкла;

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: арганныя творы Сезара Франка;

- у 17.30 – «Святло душы»;

- у 18:10 – перадача «Вечары на канапе»: запісы Людмілы Зыкінай;

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: працяг оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда». Запіс 1984 года;

- у 20:30 – «Рок-альбом»: дыск гурта Eagles “One of These Nights”;

- у 21:00 –«Вячэрняя казка»:кітайская народная казка «Чырвоная лілея»;

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса 1958 года;

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Мудрамер» паводле аднайменнай п'есы Мікалая Матукоўскага. Запіс 1988 года;

- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка амерыканскага кампазітара Стыва Райха.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.