Адкрыўся новы корпус Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава

03.09.2024

Комплекс абсталяваны ў адпаведнасці з найноўшымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, міністр культуры Анатоль Маркевіч і іншыя афіцыйныя асобы. З нагоды ўрачыстага адкрыцця Савет Міністраў і Міністэрства культуры падрыхтавалі памятныя падарункі для ўстановы адукацыі. Завяршальным акордам свята стала выкананне народнымі артыстамі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Громавым і Анастасіяй Масквіной «Оды мастацтву» твора, напісанага спецыяльна ў гонар адкрыцця новага будынка каледжа. На мерапрыемстве пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.