03.09.2024
4 верасня легендарным спектаклем – рок-операй Аляксея Рыбнікава «“Юнона” і “Авось”» адкрывае свой 54-ты сезон Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Ён абяцае гледачам шмат цікавых падзей, незвычайных праектаў, сустрэч і прыемных сюрпрызаў. Расказаў галоўны рэжысёр установы, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Міхаіл Кавальчык.
Фота - musicaltheatre.by