6 верасня ў эфіры

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: папулярныя запісы замежнай эстрады мінулых дзесяцігоддзяў;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: урыўкі з балета Дзмітрыя Шастаковіча «Паненка і Хуліган»;

 

- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы амерыканскай спявачкі Тоні Брэкстан;

 

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка італьянскага кампазітара Федэрыка Альбанезэ;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі»: гучыць запіс інтэрв'ю народнага артыста СССР Ігара Лучанка, зроблены ў 1978 годзе;

 

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць дацкага музыканта і кампазітара Томаса Н'эвергрына;

 

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Эдуарда Арцем'ева да кінафільма Мікіты Міхалкова «Сібірскі цырульнік»;

 

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: сімфанічная паэма Уладзіміра Алоўнікава «Партызанская быль» у выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара пачатку XX стагоддзя Эрыка Саці;

 

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Івана Шамякіна «Вялікая княгіня». Чытае заслужаныартыст Беларусі Ігар Лапцінскі;

 

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Пятая сюіта Іагана Себасцьяна Баха;

 

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага гітарыста Кені Барэла 1957 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк.Госця студыі – мастачка Алена Баравая;

 

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»»: запісы Ванэсы Мэй;

 

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Васіля Быкава «Страта» чытае артысткаМаргарыта Захарыя;

 

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: скрыпічныя творы Генрыха Вагнера і Галіны Гарэлавай;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

 

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У праграме Канцэрт для альта з аркестрам Бэлы Бартака (салістка Алеся Алесюк), а таксама кантата “Карміна бурана” Карла Орфа. Запіс 22 лютага 2024 года;

 

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

 

- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка да трагедыі Шэкспіра «Гамлет» Пятра Чайкоўскага.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.