- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Франс Галь і Рыка Нельсана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Пятая сімфонія Сяргея Пракоф'ева;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: фрагмент араторыі Фелікса Мендэльсона «Ілія»;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» распавядае пра навамучаніка Серафіма Шахмуця;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Соф'і Шах чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»»:запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Кірычэнкі;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: агляд штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», навіны літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага поп-музыканта, спевака і аўтара песень Lobo;
- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госця студыі – арфістка Вераніка Грабоўская;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагменты опер Рыхарда Вагнера;
- у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны Кацярыны Максімавай, творчасць Зураба Саткілавы;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: госцяпраграмы – заслужаная артыстка Беларусі, оперная спявачка Нагіма Галеева;
- у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: працяг знаёмства са старадаўняй музыкай Беларусі з дапамогай кандыдата мастацтвазнаўства Святлены Немагай;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: творы старадаўняга французскага кампазітара Марка Антуана Шарпанцье ў выкананні розных музычных калектываў, саўндтрэк да музычнага фільма 1980 года «Браты Блюз»;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: «Правансальская сюіта» Дарыюса Міё;
-у 18:10 – «Вечары на канапе»: творчасць Георга Отса;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка радыёспектакля «Маленькі прынц» паводле прозы Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі з аднайменнага балета Яўгена Глебава, запіс 1996 года;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Янкі Брыля «Марыля» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага спевака і акцёра Бінга Кросбі 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Званы Віцебска» паводле аднайменнай п'есы Уладзіміра Караткевіча. Год запісу 1979;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by