8 верасня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ансамбля «Bani hill band» (Грузія) і трубача Ітамара Борахава (Ізраіль, ЗША);

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: творы Яўгена Глебава ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

- у 7:30 – «Духоўнае слова»;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Соф'і Шах чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»»: неапалітанскія песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;

- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госцяў студыі – маладая пісьменніца Паліна Корнева;

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага гурта Tony Orlando & Dawn;

- у 10:30 –«Віртуозы»: сустрэча з лаўрэатам сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі у намінацыі «Дэбют» Алесяй Кузняцовай;

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Фрыдэрыка Шапэна;

- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: перадача «Ліставанні», прысвечаная эпісталярнай спадчыне рускага паэта Канстанціна Бальмонта. Запіс 2003 года;

- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Эрнест Ялугін;

- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: размова з генеральным дырэктарам Вялікага тэатра Беларусі, доктарам мастацтвазнаўства Кацярынай Дулавай;

- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: канцэрт аркестра «Academy of St.Martin in the Fields», запісы квартэта Дэйва Брубека;

- у 16:15 – «Гасцінец»: народнае свята «Жаніцьба коміна», беларускія народныя восеньскія песні;

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Клавірны канцэрт Мануэля дэ Фальі;

- у 17.30 – «Святло душы»;

- у 18:10 – перадача «Вечары на канапе»: песні ў выкананні Гелены Веліканавай;

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка радыёспектакля «Маленькі прынц» паводле прозы Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі з аднайменнага балета Яўгена Глебава. Запіс 1996 года;

- у 20:30 – «Рок-альбом»: запісы гурта The Holy Mackerel;

- у 21:00 –«Вячэрняя казка»:беларуская народная казка «Музыка-чарадзей»;

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бадзі Рыча і яго групы 1962 года;

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Званы Віцебска» паводле аднайменнай п'есы Уладзіміра Караткевіча. Запіс 1979 года;

- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка ў выкананні «Кронас-квартэта».

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.