- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы легенды французскай эстрады – Шарля Азнавура;
- у 02:00 – «Музыка ночы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні творчых дуэтаў;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы гітарыста і кампазітара Шамбху;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «ConTempo»:размова пра ваенную тэму ў беларускай музыцы другой паловы XX стагоддзя;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць балгарскай спявачкі Лілі Іванавай;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: ВІА «Іверыя» ў тэлевізійным фільме-мюзікле 1986 года «Вясёлая хроніка небяспечнага падарожжа»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: сюіта Рыгора Пукста «Сымон - музыка» паводле аднайменнага твора Якуба Коласа;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: музыка нямецкага кампазітара XVIII стагоддзя Іагана Іаахіма Кванца;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Івана Шамякіна «Вялікая княгіня». Чытае заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Дзявятая скрыпічная саната Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом у стылі «басанова» Джона Хендрыкса 1961 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Лікай Пташук. Госць у студыі – заслужаны артыст Беларусі Андрэй Душачкін;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»»:першая і другая часткі Сімфоніі №2 Іаганеса Брамса;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Васіля Быкава «Страта» чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Станіслава Манюшкі ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Афрыкі - нігерыец Сеун Куці і група «Egypt-80», ансамбль «Sing the Truth» (ЗША - Бенін);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Татава праца»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Цэзара Кюі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.