У Гомелі адкрылася персанальная выстава Віктара Стамброўскага

09.09.2024

Гэтымі днямі ў карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі праходзіць персанальная выстава жывапісу Віктара Стамброўскага «Свет, у якім я жыву». У экспазіцыі прадстаўлена каля сарака работ. Гэта ваенная тэматыка, жанравыя кампазіцыя і, безумоўна, непаўторныя пейзажы, прасякнутыя любоўю да радзімы, і ў прыватнасці, да Гомельшчыны. Аб назве, канцэпцыі і пасланні гледачам раскажа сам аўтар, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа Віктар Стамброўскі.

Фота з сацыяльных сетак