У аўторак 10 верасня заставайцеся з каналам «Культура»

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом «Hot Pants I’m comin» амерыканскага соўл-спевака, аўтара песень, музычнага прадзюсера Джэймса Браўна;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы лаўрэата міжнародных конкурсаў, баяніста Святаслава Шаршукова;

 

- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы артыста Андрэя Міронава;

 

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы амерыканскай віяланчэлісткі кітайскага паходжання Ціны Го;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Вытокі творчасці»: размова з кампазітарам Дзмітрыем Журам пра працу над музыкай да фільма «Дзеці вайны»;

 

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: музычныя творы ў выкананні Шарля Азнавура;

 

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі кампазітара Джэймса Хорнера да фільмаў «Апалон 13» рэжысёра Рона Ховарда і «Сутыкненне з безданню» Мімі Ледэр;

 

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: фрагменты «Усяночнай» беларускага кампазітара Алега Хадоскі ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: «Каралеўскія канцэрты» Франсуа Куперэна;

 

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Льва Талстога «Крэйцарава саната» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: фрагменты з опер Жоржа Бізэ, творы Джорджэ Энеску і Эміля Вальдтэйфеля;

 

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы італа-амерыканскага спевака, аўтара песень, кіраўніка аркестра і трубача Луі Прыма і яго аркестра 1956 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі – намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуцы і інфармацыйных тэхналогіях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Бабук;

 

 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»»: канцэрт для фартэпіяна з аркестрам французскага кампазітара Франсіса Пуленка;

 

 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Васіля Быкава «Незагойная рана». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: сюіта з балета Яўгена Глебава  «Маленькі прынц» – да дня нараджэння кампазітара;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

 

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя творы Роберта Шумана;

 

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

 

- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць японскага кампазітара Ясусі Яшыда.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.