18 верасня ў эфіры

 

 - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Ганны Герман;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Яна Сібеліуса;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: музыка савецкіх ВІА;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы скрыпача Дэвіда Гарэта;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына»: знаёмства з «Музеем хлеба» ў мястэчку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні на вершы Льва Ашаніна;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»:саўндтрэкі кампазітара Джэймса Хорнера да фільмаў “Уілаў” рэжысёра Рона Ховарда і “Храбрае сэрца” Мэла Гібсана;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: Фартэпіянны канцэрт Льва Абеліёвіча ў выкананні Дзмітрыя Аляксеева і сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: Канцэрт №2 мі-бемоль мажор для кларнета з аркестрам Карла Марыі фон Вебера;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Льва Талстога «Крэйцарава саната» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: запісы італьянскага тэнара Марыа Дэль Монака;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: творчасць амерыканскай рытм-н-блюзавай спявачкі і актрысы Рут Браўн;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Размова пойдзе пра фэст «Восень у Завоссі», які пройдзе ў выхадныя;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы народнага артыста Беларусі Міхаіла Зюванава;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Скарабагатава;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы «Укулеле аркестра» з Вялікабрытаніі і бельгійскага квартэта «Хот Грызельда»;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Аляксея Дударава «Пухнацік»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы французскай піяністкі Ан Кефелек.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.