20.09.2024
Для ўдзелу ў фестывалі ў Беларусь прыехалі артысты з 19 краін свету. Сярод іх Аўстралія, Аргенціна, Эфіопія, Калумбія, Расія, Партугалія, Азербайджан, Грузія, Францыя, Кыргызстан і многія іншыя. У якасці журы і ганаровых гасцей запрошаны вядомыя ў цыркавым свеце прадзюсары, рэжысёры і дырэктары цыркаў. На адкрыцці фестывалю пабывала карэспандэнтка Алеся Давідовіч.