1 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі стартуе 50-ты юбілейны фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень»

30.09.2024

Гэта адзін са старэйшых айчынных музычных форумаў, у афішы якога больш за 40 шматжанравых канцэртаў у Вялікім і Малым залах установы. «Выступленні вядучых калектываў Беларусі і яскравых прадстаўнікоў акадэмічнай сцэны замежных краін будуць радаваць аматараў высокай музыкі да самага апошняга восеньскага дня», – расказаў мастацкі кіраўнік філармоніі, заслужаны артыст Беларусі Юрый Гільдзюк.

Фота - philharmonic.by