Журы конкурсу «Маладыя таленты Беларусі» адзначылі Міжнародны дзень музыкі ў Доме радыё!

01.10.2024

Тут праходзяць завочныя праслухоўванні першага тура XIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусi». На адрас аргкамітэту прыйшло 424 творчыя работы ад юных выканаўцаў і кампазітараў з розных куткоў краіны! Выбраць найлепшых - такая складаная задача стаіць перад аўтарытэтным журы радыёконкурсу пад старшынствам народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага.