- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Джо Дасэна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: творчасць амерыканскага спевака і акцёра Поля Робсана;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Барыслава Славава;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны асобе і творчасці драматурга Аляксея Дударава. Гучаць інтэрв'ю і фрагменты твораў з фондаў Беларускага радыё;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы Мірэй Мацьё;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка польскага кампазітара Збігнева Прайснера да фільма Кшыштафа Кесьлёўскага «Тры колеры: Сіні»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: песні кампазітара Ігара Лучанка ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: запісы Мюнхенскага камернага аркестра;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: «Старанарвежскі раманс з варыяцыямі» Эдварда Грыга;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага трубача Лі Моргана;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госці студыі – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Ігар Іваноў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце культурна-гістарычнага музея-запаведніка «Заслаўе» Ксенія Сямашка, народны майстар Беларусі Вольга Хачкова;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»:песні Давыда Тухманава;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: харавыя творы Канстанціна Галкоўскага і Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: выступленне лаўрэата Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага, маскоўскага піяніста Дзмітрыя Анішчанкі. Запіс зроблены ў 2023 годзеў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Вольфганга Амадэя Моцарта.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.