5 кастрычніка ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Сяргея Рахманінава і Аляксандра Скрабіна;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Дзмітрыя Кабалеўскага;

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы скрыпача Аляксандра Крамарова;

- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана лёсу святынь з Паўлаўскага сабора Гатчыны;

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Хведара Жычкі чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: песні ў выкананні Ганны Герман;

- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: агляд штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», навіны літаратурнага жыцця;

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага музыканта Стыва Мілера;

- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госця студыі – вядомая цымбалістка, загадчык кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вераніка Прадзед;

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагменты Першага фартэпіяннага канцэрта Фрыдэрыка Шапэна;

- у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны пра спявачку Надзею Абухаву, харэографа Леаніда Якабсона;

- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты: Юрка Голуб;

- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: сустрэча з салісткай Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэатам міжнародных конкурсаў Марыяй Галкінай;

- у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: запіс канцэрта «Бах. Музыка вечнасці» піяністкі Таццяны Старчанка, які адбыўся ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага;

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: канцэрты для трубы з аркестрам Георга Філіпа Тэлемана, а таксама запісы соўл-спевака Джоні Тэйлара;

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Фартэпіянны канцэрт Аляксандра Скрабіна;

-у 18:10 – «Вечары на канапе»: расповед пра зорку пачатку XX стагоддзя – Ніну Дулькевіч;

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая дзея оперы Вінчэнца Беліні «Норма». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 80-ыя гады XX стагоддзя;

- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне А. Купрына «Капрыз» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай спявачкі і піяністкі Блосам Дэры;

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Прынцэса Турандот» паводле твора Карла Гоцы. Ролі выконваюць артысты тэатра імя Вахтангава. Спектакль пастаўлены Я. Вахтангавым у 1922 годзе, адноўлены Рубэнам Сіманавым;

- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by